Школьный музей

Рэспубліканская акцыя "Я гэты край Радзімаю заву"

"У аб'ектыве - музейная старонка"

Ой, лянок, ты мой, лянок

развернуть

Ой, лянок, ты мой, лянок

Вяд.1:  Добры дзень, шаноўныя госці! Мы маем гонар вітаць вас у нашым школьным этнаграфічным музеі.

Вяд.2:  “Няма будучыні ў народа, які не памятае свайго мінулага”, - гаворыць народная мудрасць. Ад кожнага з нас залежыць, ці зберажом мы сваю гістарычную памяць, ці пакінем у спадчыну будучым пакаленням незлічоныя скарбы  нацыянальнай культуры. 

Вяд.1:  Радзімачка-Радзіма!

             Радзімая Зямля,

             Мяне ты нарадзіла,

             У дарогу правяла..

                     Радзімачка-Радзіма!

                     Куточак родны мой!

                     Паўсвету я схадзіла,

                     Ды не найшла такой!

Вяд. 1:  Мая краіна, мая Бацькаўшчына…  Усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, заўсёды  квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут…

Вяд.2:  Давайце разам адчуем радасць ад таго, што мы аддаём даніну павагі нашым бацькам, дзядулям і бабулям, нашым далёкім продкам – стваральнікам  нашай гісторыі – і разам з тым робім крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вірлівым свеце твар.” Гэта наш школьны этнаграфічны музей, які адлюстроўвае жыццё нашай Слутчыны.

Не хлебам адзіным жыве чалавек. Патрэбна была і вопратка і рэчы для хаты. І галоўную ролю  выконвае тут лён.

Лён - найстаражытнейшая культурная расліна. Нашы продкі апрацоўвалі лён уручную. Гэта была вельмі цяжкая праца: лён рвалі, вязалі ў снапы, ставілі ў “бабкі”, ільносаломку  мачылі, прасушвалі.                                   

      Нават месяц быў названы ў час ільну – кастрычнік, калі абівалі кастрыцу з ільну. Спачатку церлі на церніцах, затым часалі грэбнем, пралі на пралках. На працягу соцень гадоў выраблялі ўручную, выцягваючы пальцамі з масы валокнаў ў  тонкую стужку з некалькіх  валокнаў і 

навіваючы  яе на верацяно.

Пралкі былі розныя, у залежнасці ад гаспадара, ды і жаніхі часта рабілі пралкі для сваіх каханых. Гэта былі штодзённыя рэчы, асабліва зімою. Пад жарты і песні пралі, на матавілах маталі маткі, затым ніткі фарбавалі, сушылі, потым з гэтых нітак ткалі на кроснах посцілкі, ручнікі, палотны.

 

свернуть

Абзорная экскурсія

развернуть

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Падлескі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”

АБЗОРНАЯ ЭКСКУРСІЯ                                  

Вяд.1:  Добры дзень, шаноўныя госці! Мы маем гонар вітаць вас у нашым школьным этнаграфічным музеі.

Вяд.2:  “Няма будучыні ў народа, які не памятае свайго мінулага”, - гаворыць народная мудрасць. Ад кожнага з нас залежыць, ці зберажом мы сваю гістарычную памяць, ці пакінем у спадчыну будучым пакаленням незлічоныя скарбы  нацыянальнай культуры.  

Вяд.1:  Радзімачка-Радзіма!

             Радзімая Зямля,

             Мяне ты нарадзіла,

             У дарогу правяла..

                     Радзімачка-Радзіма!

                     Куточак родны мой!

                     Паўсвету я схадзіла,

                     Ды не найшла такой!

Вяд. 1:  Мая краіна, мая Бацькаўшчына…  Усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, заўсёды  квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут…

Вяд.2:  Давайце разам адчуем радасць ад таго, што мы аддаём даніну павагі нашым бацькам, дзядулям і бабулям, нашым далёкім продкам – стваральнікам  нашай гісторыі – і разам з тым робім крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вірлівым свеце твар.” Гэта наш школьны этнаграфічны музей, які адлюстроўвае жыццё нашай Слутчыны.

Вяд: Запрашаем да першай экспазіцыі “Беларуская хатка”

У старажытныя часы хата мела адзін пакой з мэтай зберагання цяпла. Печ размяшчалася зправа, радзей злева каля ўваходу. Калі яе палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз душнік.  Печ карміла, лячыла, давала цяпло. А ў зімку пад печчу дзе-нідзе і курэй трымалі, а то і парасё. Вясной печ бялілі. Лічылася, што недзе за печкай ці пад печчу жыў хатнічак.

    Супраць і каля печы размяшчаўся гаспадарчы кут (“Бабін кут”). Там стаялі драўляныя вёдры, апалушкі, маслабойка, чыгункі. Над лавай на сцяне вісела кухонная паліца з посудам. Каля самых дзвярэй на круку вісела паўсядзённая верхняя вопратка.

    Ніжэй вокнаў, уздоўж сцен уладкоўвалі шырокія лавы. На  скрыжаванні лаў, на покуце, ставілі хлебную дзяжу. Покуць (“Чырвоны кут”) – найбольш шаноўнае месца ў хаце. На покуці развешвалі абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі. Восенню тут ставіўся самы першы сноп. А на стале – каравай хлеба, пакрыты ручніком.

   Калі з працай былі звязаны сені і “Бабін кут”, то з адпачынкам – чысты пакой. З 19 ст. асабліва ў пачатку 20 ст. сяляне ўжо мелі магчымасць будаваць трохсценкі, хаты на тры сцяны: рабочы пакой і чысты. Тут былі сабраны лепшыя рэчы: стаяў куфар, круглы стол без вуглоў, але ў нас іх  пакуль няма. Ёсць прыкмета: не садзіся на вугал стала – замуж не пойдзеш. На стале стаяў самавар для гасцей, і ложак драўляны, яго часцей заказвалі ў майстра на пасаг да вяселля. Упрыгожвалі гэты пакой вышыўкамі, рамкамі, дарожкамі. Побач стаяла дзіцячая калыска, таксама з вышыванкамі.

    У зімовы час сялянская хата ператваралася ў раместную майстэрню. Тут рабілі посуд, плялі лапці, шылі абутак, майстравалі прылады. Жанчыны пралі, ткалі на кроснах, вышывалі, вязалі і шылі адзенне. Істотную ролю ў афармленні інтэр’ера адыгрывалі посцілкі, дываны, абрусы, што адлюстроўвалі багатую творчасць мясцовых майстроў.

    А ручнікі?!  І доўгія, і кароткія, з карункамі, з арнаментам, абрадавыя і бытавыя. Дзіця нараджалася- яго прымалі на ручнік, паміраў чалавек – труну апускалі ў магілу на ручніках.  Ручнікамі накрывалі абразы, хлеб.

    І  абрусы, і ручнікі, і ўся бялізна была з саматканага палатна. А каб адпрасаваць бялізну  існавалі наступныя прасы: качалка рабрыстая або валік; прас, які награвалі на пліце печы, прас на вуглях. Унутр якога засыпалі гарачыя вугалькі і прас награваўся. Дарэчы, нашы продкі калі пераязжалі ў новую хату, то абавязкова пераносілі і жар у гаршочку са старой печы ў новую – адбываўся рытуал перасялення агню.

Ганчарства – старадаўні промысел беларусаў, узнікшы на славянскіх землях у век неаліта. Развіваўся больш у месцах, багатых заляжамі глін, які лёгка выплаўляліся. Мастацкай асаблівасцю глінянага беларускага посуду з’яўляецца адлюстроўванне натуральнага колеру гліны, сувязь формы посуда з прызначэннем прадмета. Напрыклад: збан мае ручку і носік для зручнага налівання вадкасці; гляк – з вузкім горлам, каб можна было паставіць у жар для награвання вадкасці.

      Тут сабраны рэчы, зробленыя рукамі мужчын, гаспадара так, як гаспадар у тыя часы павінен быў умець усё: быць бондарам, рабіць прадметы з дрэва: бойкі,(іх вы бачылі ў “сялянскай хатке”), куфэркі, лапаты, бочкі для віна і самагона, якую гналі самі. Гаспадар быў і кавалём, каваў замкі, розныя наканечнікі і іншыя прылады. Быў шаўцом. У нас ёсць капылы і лапа для пашыву абутку. Павінен быць і касец на ўсе рукі маладзец. Плесці з саломы карабы, сеўнікі, з лазы – кашы, абплятаць бутэлькі.

На Слутчыне шырока бытавала пляценне з лазы і саломы. Плеценыя вырабы прызначаліся для захавання розных круп, ягад, садавіны, агародніны, зерня. У кожнага майстара была свая тэхніка пляцення, але ён прытрымліваўся традыцыйных прыёмаў сваёй мясцовасці.  Было некалькі відаў пляцення: спіральная, квадратная, крыжавая. Прыладай працы быў нож.

свернуть

Па адзежы сустракаюць

развернуть

Добры дзень, шаноўныя госці! Мы вельмі рады вітаць вас у  нашым школьным этнаграфічным музеем.

Давайце разам адчуем радасць ад таго, што мы аддаём даніну павагі нашым бацькам, дзядулям і бабулям, нашым далёкім продкам – стваральнікам  нашай гісторыі – і разам з тым зробім крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вірлівым свеце твар. Гэта наш школьны этнаграфічны музей, які адлюстроўвае жыццё нашай Слутчыны. Асноўнае месца ў музеі займае “сялянская хата з ільнянымі вырабамі”.

Сёння мы  вас пазнаёмім з беларускім жаночым адзеннем, якое змяшчаецца вось у гэтым плеценым чамадане.

Вы ведаеце, што у зімовы час сялянская хата ператваралася ў раместную майстэрню.

Гаспадар у тыя часы павінен быў умець усё: быць бондарам, рабіць прадметы з дрэва.( куфэркі, лапаты, бочкі ) Гаспадар быў і кавалём, каваў замкі, розныя наканечнікі і іншыя прылады. Быў шаўцом. Павінен быць і касец на ўсе рукі маладзец. Плесці з саломы, рабіць  гліняны посуд, вырошчываць хлеб.

 Але не хлебам адзіным жыве чалавек. Патрэбна была і вопратка і рэчы для хаты. І галоўную ролю  выконвае тут лён. Лён - найстаражытнейшая культурная расліна. Нашы продкі апрацоўвалі лён уручную. Гэта была вельмі цяжкая праца: лён рвалі, вязалі ў снапы, ставілі ў “бабкі”, ільносаломку  мачылі, прасушвалі.                                  

На працягу соцень гадоў ніткі выраблялі ўручную, выцягваючы пальцамі з масы валокнаў ў  тонкую стужку і  навіваючы  яе на верацяно.

Пад жарты і песні пралі, маталі маткі, затым ніткі фарбавалі, сушылі, потым з гэтых нітак ткалі на кроснах палотны, а з іх шылі адзенне.

Давайце ўявім сабе беларускую дзяўчыну…. Вясёлая, спрытная, з агенчыкамі ў вачах, добрая спявачка і танцорка. З дзяцінства вырошчвала лён, умела яго апрацоўваць, прасці, ткаць і шыць. А калі выходзіла замуж, апранала ўсю сваю сям’ю. Здаецца, як гэта беларускі маглі так добра выглядаць, нягледячы на цяжкую сялянскую працу і ўсе тыя беды, што праносіліся па нашым краі? А справа ў тым, што ведалі сакрэты прыгажосці, уменне прыгожа адзявацца. З дзяцінства засвойвалі: “ Па адзежы сустракаюць”

Спачатку апраналі свабодную кашулю, толькі з натуральнага льнянога самаробнага палатна, з доўгімі рукавамі. Рукавы кашулі ўпрыгожвалі вышытым, або вытканім арнаментам.

     Кашуля – самы старажытны від адзення. Яна складала аснову традыцыйнага касцюма беларусаў на працягу ўсёй гісторыі краіны. Жаночую кашулю яшчэ называлі сарочкай, рубахай.

     Амаль з нараджэння дзеці насілі толькі адну кашулю. А ў падлеткавым узросце апраналі на кашулю андарак.

 Гэта яркая каляровая спадніца з воўны зімой, ільняная летам. Складкі рабілі толькі ззаду, бо так фігура выглядала падцягнутай, а спераду падвязвалі фартух.

Фартух – адзін з атрыбутаў касцюма беларускай жанчыны. Яго шылі з аднаго, двух або трох палотнішчаў даматканага палатна.  Фартух у дзяўчынак з’яўляўся даволі рана – з гадоў пяці. Яго адзявалі наверх на сарочку. Абавязковым ён быў, калі дзяўчынка пераўтваралася ў дзяўчыну. Лічылася, што фартух выконвае ролю не толькі ўпрыгожвання, але ў першую чаргу меў функцыю абярэга дзетародных органаў дзяўчыны, а значыцца садзейнічае нараджэнню здаровага новага пакалення.

Не дазвалялася без фартуха паказвацца мужчыну, гэта было не этычным.  Таму фартух абавязкова ўваходзіў у прыданнае беларускіх дзяўчат і ў “ смяротны вузел”

На сарочку адзявалі гарсет – гэта безрукаўка, якая магла зрабіць стройнай амаль любую жанчыну, яна сціскала свабодную сарочку, што надавала аб’ем бюсту. Гарсеты спачатку шылі з даматканага палатна, упрыгожвалі арнаментам, потым на змену прыйшла фабрычная тканіна.

Галаўны ўбор гаварыў пра сацыяльны стан жанчыны. Дзяўчаты маглі зусім нічога не насіць на галаве, у касу упляталі каляровую стужку, або павязку, вяночак. На другі дзень вяселля  маладой навівалі наметку, якая абкручвалася вакол галавы і шыі  і паказвала яе новы статус замужняй жанчыны. Завіванне наметкі ў аснове сваёй маюць круг, або часцей за ўсё, прасторавы крыж, утвораны перакрыжаваннем двух кругоў.  На думку даследчыкаў, такія знакі (круг і крыж) лічацца ахоўнымі. Наметка выраблялася з даматканага адбеленага палатна, як ручнік, але вельмі тонкі у доўгі.  Канцы наметкі ўпрыгожвалі нешырокім арнаментальным бардзюрам. Лічылася, што белы колер наметкі адганяе зло і Божая сіла засцерагае. І па гэтаму беларусак замежныя краіны называлі “белагаловымі” Жанчына не магла паказацца на вуліцы з непакрытай галавой, а у хаце хадзіла ў чапцы.

  К канцу XIX – пачатку XX ст.  амаль поўнасцю былі выцесненыя дзявочыя галаўныя павязкі  фабрычнымі хусткамі. Паверх заплеценых у косы валасоў дзяўчаты насілі складзеную па дыяганалі палоскай хустку, якую завязвалі ў выглядзе вянка з вісячымі ззаду канцамі. Канцы хусткі завязвалі ззаду на вузел. У летнюю пару дзяўчаты хадзілі звычайна з непакрытай галавой.  Хусткі завязвалі толькі ў час палявых работ, каб прыкрыць галаву ад сонца, на святы і ў дарогу. У такіх выпадках складзеныя па дыяганалі хусткі павязвалі вакол галавы, завязваючы канцы зверху  У святы яркія каляровыя хусткі павязвалі пад падбародак, пакідаючы спераду частку валасоў адкрытай.

З цягам часу і вопратка стала фабрычнай.

“Няма будучыні ў народа, які не памятае свайго мінулага”, - гаворыць народная мудрасць. Ад кожнага з нас залежыць, ці зберажом мы сваю гістарычную памяць, ці пакінем у спадчыну будучым пакаленням незлічоныя скарбы  нацыянальнай культуры.

                Дзякуй за ўвагу.

свернуть

Музей маёй школы

развернуть

Музей маёй школы

 

Падрыхтавалі вучні:

6 класа

Шахно Ганна, Данілевіч Аліна;

5 класа

Царук Павел

4 класа

Шышко Кацярына

Кіраўнік:

Пуцэйка Людміла Уладзіміраўна

 

Ідэя арганізаваць у школе маленькі музей прыйшла Магілявец Ніне Валянцінаўне, быўшаму дырэктару школы. Праца пачалася з 1983 года, калі было аб’яўлена аб зборы экспанатаў, звязаных з жыццём і бытам нашых землякоў, прадметаў старыны.

Аднымі з тых, хто адгукнуўся і прынёс экспанаты, была жыхарка вескі  Падлессе Лемеш Галіна Паўлаўна і вучні школы. Пасля таго, як набралася дастатковая колькасць экспанатаў, перайшлі да афармлення экспазіцыі. Яна размяшчалася на першым паверсе нашай школы і была прадстаўлена, як “Беларуская хатка”.

      З цягам часу гэтую экспазіцыю перамясцілі ў  асобна адведзенае памяшканне дзіцячага сада плошчай 9,5 кв.м. Загадчыца дзіцячага сада Мусіхіна Ніна Іванаўна прадоўжыла працу па збору экспанатаў. Памяшканне аказалася малым. І ў 2006 годзе экспазіцыю перанеслі ў другі пакой дзіцячага сада плошчай 64 кв.м.

Афіцыйнае адкрыццё школьнага этнаграфічнага музея адбылося 08.12.2011 года ў прысутнасці ўдзельнікаў раённага метадычнага аб’яднання намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце.  Дырэктарам музея назначылі Пуцэйка Людмілу Уладзіміраўну.

Мэтаю адкрыцця музея стала:

-          Патрыятычнае выхаванне асобы ў імкненні развіваць і памнажаць нацыянальныя традыцыі і культуру.

-          Прыемлівасць народных традыцый і іх развіццё ў цяперашні час.

Профіль музея     этнаграфічны

У момант адкрыцця ў музеі налічвалася 146 экспанатаў асноўнага фонду, зараз – 158. Усе экспанаты этнаграфічнай накіраванасці.

           Самымі цэннымі ў калекціі з’яўляюцца: 

    Кросны( ткацкі станок пачатак  XX ст.)            

  

          Ступа (канец XIX ст.)       

     Самавар з падстаўкай (канец XIXст.)         

 

    Ручнік (канец XIX ст.)           

 

У музеі выдзелена 8 эспазіцый:

 1. Сялянская хатка

Частка памяшканя аддзелена перагародкай, у якой выдзелены асноўныя куткі хаты XIXст.

У старажытныя часы хата мела адзін пакой з мэтай зберагання цяпла. Да 60-70-ых гадоў XIXст. вясковыя хаты ў большасці былі ячшэ курнымі. Яны мелі глінабітныя курныя печы без коміна. Печ размяшчалася справа, радзей злева каля ўвахода. Калі яе палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз душнік – адтуліну ў столі. Пасля палення душнік закрываўся накрыўкай, ці мяшком з сенам. Частку гарачага вуголля зграбалі ў нішу-ямачку, што знаходзілася збоку каля вусця печы на прыпечку; зверху жар закрывалі слоем попелу, - у такім стане ён не згасаў да наступнай раніцы і выкарыстоўваўся для распальвання печы. Нязгасны вечны агонь хатняга ачага быў сімвалам сямейнага шчасця і дабрабыту. Калі вугалі выпадкова гаслі ў ямачцы, гэта лічылася дурной прыкметай. Старажытнае павер’е не раіла пазычаць агонь у святочныя дні па-суседству з хаты ў хату, бо, як лічылася, разам з агнём магла перайсці і частка дабра і сямейнага шчасця. Агнём даражылі як сямейнай святыняй, што ўвасабляла дух продкаў.  У вуглу каля печы знаходзіўся качарэжнік – месца, дзе стаялі вілкі для гаршкоў (ухваты), драўляная лапата, чапяля, памяло і іншае.  Печ карміла, лячыла, давала цяпло. А ўзімку пад печчу дзе-нідзе і курэй трымалі, а то і парасё.  Лічылася, што недзе за печкай ці пад печчу жыўхатнічак.

         Супраць і каля ўвахода  размяшчаўся гаспадарчы кут (“Бабін кут”), дзе каля дзвярэй стаялі драўляныя вёдры, даёнка, апалушкі, маслабойка, чыгункі і іншае. Над лавай на сцяне вісела кухонная паліца з посудам.

     Ніжэй вокнаў, уздоўж сцен уладкоўвалі шырокія лавы, якія сходзіліся на покуці. Яны служылі за сто гадоў і былі для беларусаў свайго роду сямейнай рэліквіяй. У час наваселля лавы ўрачыста пераносіліся са старой хаты ў новую. Яны пакідаліся ў старой хаце ў тым выпадку, калі на іх паміраў хтосьці з членаў сям’і. На  скрыжаванні лаў, на покуці, ставілі хлебную дзяжу.

 Покуць (“Чырвоны кут”) – найбольш шаноўнае месца ў хаце, асвечанае ўстойлівай традыцыяй духоўнага жыцця. Яна выконвала важную ролю ў паўседзенных звычаях і абрадах.  На покуці развешвалі абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі, пучкі асвечаных у царкве жытнёвых каласкоў і траў. Восенню тут ставіўся самы першы сноп. На покуці стаяў засланы абрусам стол. А на стале – каравай хлеба, пакрыты ручніком, ці абрусам. За абедам у будні дзень ручнік здымалі, і ўся сям’я садзілася за стол, займаючы месца ў пэўнай паслядоўнасці:на покуці – гаспадар дома, за ім - па старшынстве  іншыя члены сям’і.

 

 Калі з працай былі звязаны сені і “Бабін кут”, то з адпачынкам – чысты пакой. З 19 ст., асабліва ў пачатку 20 ст., сяляне ўжо мелі магчымасць будаваць трохсценкі, хаты на тры сцяны: рабочы пакой і чысты. Тут былі сабраны лепшыя рэчы: стаяў куфар, круглы стол без вуглоў, але ў нас іх  пакуль няма. Ёсць прыкмета: не садзіся на вугал стала – замуж не пойдзеш. На стале стаяў самавар для гасцей, і ложак драўляны, яго часцей заказвалі ў майстра на пасаг да вяселля. Упрыгожвалі гэты пакой вышыўкамі, рамкамі, дарожкамі. Побач стаяла дзіцячая калыска, таксама з вышыванкамі.

У доўгія зімовыя вечары сялянскія хаты асвятляліся лучынай, якую замацоўвалі ў спецыяльным прыстасаванні – лучніку. Лучнікі (лучыннік, стаячок, светач, дзед, паніч) адрозніваліся паміж сабой знешняй формай і канструкцыйнымі асаблівасцямі. Яны падзяляліся на пераносныя і стацыянарныя (светач). Са светачам быў звязаны абрад “Жаніцьба коміна, або светача”. У летнюю пару (звычайна ад Вялікадня і да верасня), калі светлавы дзень быў доўгім, у лучніках і светачах не было патрэбы. Іх урачыста запальвалі толькі дзесьці ў сярэдзіне верасня (на Сымона). З гэтай нагоды комін-дымаход бялілі, абвівалі хмелем і ручнікамі, пасыпалі збожжам ці семем, прыгаворвалі малітвы (“Надзялі госпадзі здароўечкам”) і запальвалі сухую лучыну. Калі агонь гарэў весела, жвава – гэта лічылася добрай прыкметай. У гэтую ноч моладзь гуляла ды весялілася да раніцы.

 Вышыўка і ткацтва

У зімовы час сялянская хата ператваралася ў рамесную майстэрню. Тут у кароткія дні і па вечарах пры святле лучніка рабілі ложкі і посуд, плялі лапці, шылі абутак, майстравалі прылады. Жанчыны пралі, ткалі на кроснах, вышывалі, вязалі і шылі адзенне. Істотную ролю ў афармленні інтэр’ера адыгрывалі посцілкі, дываны, абрусы, што адлюстроўвалі багатую творчасць мясцовых майстроў. Па словах аднаго сучасніка, “увесь жаночы пол, колькі-небудзь здольны трымаць у руках верацяно, з ранку і да позняй ночы верціць і круціць ім ад Піліпавых загавін да вяснавога Міколля”. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога, паміж покуццю і “бабіным кутом”, ставілі кросны для ткацтва.

Традыцыйны побыт беларуса нельга ўявіць без ручніка. Ён быў абавязковым не толькі ў абрадавым, але і ў паўсядзённым жыцці. Так, на радзінах ручнік звычайна выконваў функцыю дара паміж папрадзіхай і кумамі, кумам і кумой. Традыцыйны падарунак на радзінах – хлеб, абгорнуты ручніком.

Беларускі ручнік арнаментаваўся пераважна ўзорыстым тканнем, хаця ў другой палове 19 ст. жылі яшчэ сталыя традыцыі асабістага  шыцця. Да найбольш пашыранага тыпу адносіцца кампазіцыя з адной ці некалькіх папярочных палосбардзюраў, падпарадкаваных адзін аднаму і ўтвараючых адзінае цэлае. Арнамент ручніка звычайна багаты і разнастайны. На рубяжы 19-20 ст. у ім пераважалі даўнія ромба-геаметрычныя ўзоры, потым з’явіліся раслінныя матывы.

 Жаночае адзенне

    Давайце ўявім сабе беларускую дзяўчыну…. Вясёлая спрытная, працавітая, з агеньчыкамі ў вачах, добрая спявачка і танцорка. Здаецца, як гэта беларускі маглі так добра выглядаць, нягледячы на цяжкую сялянскую працу і ўсе тыя беды, што праносіліся па нашым краі? А справа ў тым, што ведалі сакрэты прыгажосці, уменне прыгожа адзявацца. З дзяцінства засвойвалі: “ Па адзежы сустракаюць”

Спачатку апраналі свабодную кашулю з доўгімі рукавамі толькі з натуральнага льнянога самаробнага палатна – у холад грэе, у спёку халодзіць. Утульна і для здароўя добра.

Андарак апраналі на кашулю. Гэта яркая каляровая спадніца з воўны зімой, ільняная летам. Складкі рабілі толькі ззаду, бо так фігура выглядала падцягнутай, а спераду падвязвалі фартух.

Фартух – важная дэталь гардэроба. Ён выкарыстоўваўся не толькі для упрыгожвання, але меў функцыю абярэга дзетародных органаў жанчыны.

Гарсет – гэта безрукаўка, якая магла зрабіць стройнай амаль любую жанчыну, яна сціскала свабодную сарочку, што надавала аб’ем бюсту.

Галаўны ўбор гаварыў пра сацыяльны стан жанчыны. Дзяўчаты маглі зусім нічога не насіць на галаве, у касу упляталі каляровую стужку. На другі дзень маладой навівалі наметку, якая абкручвалася вакол галавы і шыі  і паказвала яе новы статус замужняй жанчыны. Жанчына не магла паказацца на вуліцы з непакрытай галавой, а у хаце хадзіла ў чапцы. На змену наметцы прыйшлі разнастайныя мяккія хусткі фабрычнай работы. 

Бытавыя рэчы

І  абрусы, і ручнікі, і ўся бялізна была з саматканага палатна. А каб адпрасаваць бялізну,  існавалі наступныя прасы: качалка рабрыстая, або валік; прас, які награвалі на пліце печы, прас на вуглях, унутр якога засыпалі гарачыя вугалькі і прас награваўся. Дарэчы, нашы продкі калі пераязджалі ў новую хату, то абавязкова пераносілі і жар у гаршочку са старой печы ў новую – адбываўся рытуал перасялення агню.

 Ганчарства

Ганчарства – старадаўні промысел беларусаў, узнікшы на славянскіх землях у век неаліта. Развіваўся больш у месцах, багатых заляжамі глін, які лёгка выплаўляліся.

Гліну   нарыхтоўвалі , як правіла, восенню, калі заканчваліся сельскагаспадарчыя работы. Нарыхтаваную гліну звычайна вытрымлівалі зіму на марозе, пасля чаго яна лічылася больш прыдатнай для работы. Падрыхтоўка масы рабілася нагамі ці доўбняй.  Яе залівалі вадой у драўляным карыце, добра перамешвалі рыдлёўкай, затым на падлозе мясілі нагамі да набыцця аднароднай кансістэнцыі.  На ганчарным кругу рабілі посуд рукамі,  абпальвалі, некаторыя майстры абдымлівалі і аблівалі палівай.

Мастацкай асаблівасцю глінянага беларускага посуду з’яўляецца адлюстроўванне натуральнага колеру гліны, сувязь формы посуда з прызначэннем прадмета. Напрыклад:

збан мае ручку і носік для зручнага налівання вадкасці; 

гляк – з вузкім горлам, каб можна было паставіць у жар для награвання вадкасці.

 Мясцовая кераміка вызначалася некаторай масіўнасцю форм і грунтоўнасцю апрацоўкі, што павышала яе трываласць і эксплуатацыйныя якасці. Майстры рабілі посуд з адносна тоўстымі сценкамі і шырокімі гарлавінамі,  гэта можна ўбачыць на збанах і гарнушку.

  Гаспадарчыя прылады працы

Тут сабраны рэчы, зробленыя рукамі мужчын, гаспадара, так  як гаспадар у тыя часы павінен быў умець усё: быць бондарам, рабіць прадметы з дрэва: бойкі, куфэркі, лапаты, бочкі для віна і самагона, які гналі самі. Апрацоўка дрэва займала вялікае месца сярод рамесленых заняткаў беларускіх сялян. “Бандарны” промысел – выраб дайблёнага посуду – мёў вялікае значэнне ў жыцці сялян.

       Вытворчы цыкл “бандарных “вырабаў складаўся з загатовак: вырабу абручоў, днішч і збору самога вырабу. Пры вырабу  бандарнага посуду сяляне выкарыстоўвалі наступныя інструменты: рубанак, нацягуш, малаток, долата.

        Спецыфіка бандарнага рамяства патрабавала высокага майстэрства і стараннасці пры апрацоўцы дэталей.

 Гаспадар быў і кавалём, каваў замкі, розныя наканечнікі і іншыя прылады. Быў шаўцом. Шыў абутак пры дапамозе  капылоў і лапы. Павінен быць і касец на ўсе рукі маладзец. Плесці з саломы карабы, сеўнікі, з лазы – кашы, абплятаць бутэлькі. 

Пляценне

На Случчыне шырока бытавала пляценне з лазы і саломы. Плеценыя вырабы прызначаліся для захавання розных круп, ягад, садавіны, агародніны, зерня. У кожнага майстара была свая тэхніка пляцення, але ён прытрымліваўся традыцыйных прыёмаў сваёй мясцовасці.  Было некалькі відаў пляцення: спіральная, квадратная, крыжавая. Прыладай працы быў нож. 

Лянок, ты мой лянок

Не хлебам адзіным жыве чалавек. Патрэбна была і вопратка, і рэчы для хаты.  Галоўную ролю  выконвае тут лён. Лён - найстаражытнейшая культурная расліна. Нашы продкі апрацоўвалі лён уручную. Гэта была вельмі цяжкая праца: лён рвалі, вязалі ў снапы, ставілі ў “бабкі”, ільносаломку  мачылі, прасушвалі.                                  

Нават месяц быў названы ў час ільну – кастрычнік, калі абівалі кастрыцу з ільну. Спачатку церлі на церніцах, затым часалі грэбнем, пралі на пралках. На працягу соцень гадоў выраблялі ўручную, выцягваючы пальцамі з масы валокнаў ў  тонкую стужку з некалькіх  валокнаў і  навіваючы  яе на верацяно.

Пралкі былі розныя, у залежнасці ад гаспадара, ды і жаніхі часта рабілі пралкі для сваіх каханых. Гэта былі штодзённыя рэчы, асабліва зімою.      Пад жарты і песні пралі, на матавілах маталі маткі, затым ніткі фарбавалі, сушылі, потым з гэтых нітак ткалі на кроснах посцілкі, ручнікі, палотны, а слуцкія ткачыхі яшчэ ткалі і паясы.

    Фальклорныя святы

У нас стала традыцыяй на базе этнаграфічнага музя праводзіць фальклорныя святы “Калядкі” і “Масленіца”, якія ў цяперашні час некалькі забыліся. Але мы імкнемся адраджаць народныя традыцыі.

На свята з задавальненнем прыходзяць не толькі супрацоўнікі і выхаванцы дзіцячага сада, але і настаўнікі і вучні школы, а таксама жыхары вёскі.

Усіх жадаючых запрашаем наведаць, а па магчымасці і прыняць удзел у фальклорных святах, якія будуць праводзіцца ў нашым музеі.

свернуть

Открытие музея

08.12.2011
развернуть

Ідэя арганізаваць у школе маленькі музей прыйшла Магілявец Ніне Валянцінаўне, быўшаму дырэктару школы.
Праца пачалася з 1983 года, калі было аб’яўлена аб зборы экспанатаў, звязаных з жыццём і бытам нашых землякоў, прадметаў старыны.
Аднымі з тых, хто адгукнуўся і прынёс экспанаты была жыхарка вескі Падлессе Лемеш Галіна Паўлаўна і вучні школы.
Пасля таго, як набралася дастатковая колькасць экспанатаў, перайшлі да афармлення экспазіцыі. Яна размяшчалася на першым паверсе нашай школы і была прадстаўлена, як “ Беларуская хатка”.
З цягам часу гэтую экспазіцыю перамясцілі ў асобна адведзенае памяшканне дзіцячага сада плошчай 15 кв.м. Загадчыца дзіцячага сада, Мусіхіна Ніна Іванаўна, прадоўжыла працу па збору экспанатаў. Памяшканне аказалася малым. І ў 2006 годзе экспазіцыю перанеслі ў другі пакой дзіцячага сада плошчай 50 кв.м.
Афіцыяльнае адкрыццё музея адбылося 08.12.2011 года ў прысутнасці ўдзельнікаў раённага метадычнага аб’яднання, намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце. І яны першыя аставілі сваі водгукі. Дырэктарам музея назначылі Пуцэйка Людмілу Уладзіміраўну.
Мэтаю адкрыцця музея стала:
- Паказаць асаблівасці культуры і быту сялянскіх людзей Слутчыны ў даваенны перыяд;
- Пераемнасць народных традыцый і іх развіццё ў цяперашні час.
Профіль музея – этнаграфія Беларусі.
У момант адкрыцця ў музеі налічвалася 146 экспанатаў асноўнага фонду. Усе экспанаты этнаграфічнага плану:
- Ручнікі
- Абрусы
- Прасніцы
- Прасы
- Ступа
- Кросны
- Вырабы ганчарнага і бандарнага промыслу
- Плеценыя вырабы
У музеі выдзелена 9 эспазіцый:
I. Ганчарства
II. Пляценне
III. Ткацтва і вышыўка
IV. Гаспадарчыя прылады працы
V. Сялянская хата
VI. Жаночае адзенне
VII. Прылады для пашыву абутку
VIII. Бытавыя рэчы
IX. “Лянок, ты мой лянок”

свернуть

Школьный музей