ХVI Віткаўскія чытанні “Віткава слова – слова Случчыны” 

18.05.2023

У рамках ХVI Віткаўскіх чытанняў “Віткава слова – слова Случчыны”  прысвечаных  112 – годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі, згодна плану мерапрыемстваў ўстановы , 18 мая  навучэнцы 1 і 2 класаў ДУА “Падлеская сярэдняя школа” наведалі Слуцкую цэнтральную раённую бібліятэку.

    Супрацоўнікамі дзіцячага аддзела была падрыхтавана тэатральная замалёўка “Тэатр Васі Вясёлкіна вітае вас”. З цікавасцю дзеці слухалі  і глядзелі пастаноўку. Адгадвалі разумныя загадкі, слухалі гумарыстычныя дзіцячыя вершы, дражнілкі, казкі і жарты Васіля Віткі. Пазнаёміліся з яго творамі. Навучэнцам было цікава, пазнавальна і весела правесці час.