Урок-реквием "Историческая память - наследие будущего"

09.12.2022

Мэта ўрока-рэквіема- фарміраванне ў вучняў гістарычнай памяці , каштоўнасных арыенціраў і прыярытэтаў, захаванне аб'ектыўнага погляду на мінулае.
Вучні 11 класа падрыхтавалі інфармацыю з  дакументальных матэрыялаў аб масавым знішчэнні мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, спальванні населеных пунктаў, адпраўцы моладзі ў рабства. Былі задзейнічаны  і матэрыялы школьнага тэматычнага стэнда аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай
Айчыннай вайны на Случчыне.
Вучням былі прадстаўлены відэаматэрыялы аб злачынствах фашысцкіх карнікаў у лагерах смерці: Трасцянцы, Асвенціме, Майданэку, Трэблінцы.
Вучні гаварылі і пра трагедыю Хатыні, пра тысячы вёсак з такім жа лёсам.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр злачынстваў генацыду.