Тыдзень роднай мовы “Словы родныя люблю я”

22.09.2022

22 верасня ў групе інтэграванага навучання і выхавання адбылося свята, прысвечанае Тыдню беларускай мовы “Словы родныя люблю я”. Маленькія гаспадары ў этнаграфічным музеі запрасілі гасцей у беларускую хату, дзе ў святочных абставінах у гульнявой форме дзеці выконвалі заданні. Адказваючы на пытанні толькі на беларускай мове, выхаванцы атрымлівалі фішкі. Пераможцы атрымалі права першымі сесці за стол з беларускімі нацыянальнымі стравамі. Лепш за ўсё дзецям спадабалася бульба ў мундзірах.