Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

23.09.2022

23.09.2022, у апошні дзень Тыдня роднай мовы, стартавала творчая акцыя "Чытаем Максіма Танка разам"(да 110-годдзя з дня нараджэння). Вучні 2-9 класаў наведалі тэматычную выставу ў школьнай бібліятэцы, пазнаёміліся са звесткамі аб жыцці і  і творчасці М.Танка, прадэманстравалі выразнае чытанне вершаў паэта-юбіляра пра родную мову.

У рамках Тыдня роднай мовы вучні 7-11 класаў прынялі ўдзел у прэзентацыі віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове". З вялікай любоўю і пашанай да матчынай мовы хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі арыгінальныя паштоўкі, на якіх пісалі словы-пажаданні росквіту, дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла і міру сваёй роднай мове і Радзіме. Свае творчыя здольнасці, уменне карыстацца багаццем роднай мовы выявілі навучэнцы школы і пры напісанні сачынення  "За што я люблю родную зямлю". У кожнай рабоце  гучалі словы падзякі сваёй Радзіме, свайму народу, якія захавалі для нашчадкаў жывую і непаўторную родную мову.