Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

22.09.2022

Да Тыдня роднай мовы вучні 5 класа прынялі ўдзел у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску".
Гучалі  словы на роднай,матчынай, мове, такой ласкавай, пяшчотнай, пявучай.
Пяцікласнікі падрыхтавалі трапныя выказванні класікаў беларускай літаратуры  аб роднай мове.

 

Да Тыдня роднай мовы была прымеркавана літаратурная віктарына "Беларускія песняры: Я.Купала і Я.Колас (да 140-г з дня нараджэння). Вучні 3 класа актыўна адказвалі на пытанні па творах вядомых пісьменнікаў.

 

Вучні  4класа прынялі ўдзел у  квэст-гульні "Фальклор, фальклор - душа народа". Вучні пазнаёміліся з беларускімі казкамі, разгадвалі  загадкі, крыжаванкі, рэбусы, размаўлялі на беларускай мове, малявалі на тему "Пад небам сінім". На працягу гульні  адчувалася любоў да роднай мовы.