Квэст-гульня"Падарожжа па краіне роднай мовы"

21.02.2022

Квэст-гульня "Падарожжа па краіне роднай мовы" была арганізавана для вучняў 5-11 класаў. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Спаборнічалі тры каманды:"Васількі","Каласкі","Дзьмухаўцы". Удзельнікі атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся на выкананне заданняў. Квэст-гульня была арганізавана па прыпынках:"Лінгвістычны","Перакладчык","Літаратурны", "Энцыклапедычны","Краязнаўчы",Святы і абрады","Этнаграфічны".

З цікавасцю і задавальненнем удзельнікі гульні выконвалі свае заданні,праяўлялі здагадку, кемлівасць,багаты слоўнікавы запас, моўную культуру. Перамогу атрымала каманда"Дзьмухаўцы". Усім спадабалася такая форма правядзення мерапрыемства. Так адбываецца далучэнне вучняў да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова.