РАЁННЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ “ЖЫВАЯ КЛАСІКА”

06.05.2021
Прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

6 мая 2021 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У гэтым годзе конкурс прысвечаны Году народнага адзінства.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У крнкурсе прынялі ўдзел Якубчык Ю.(4 клас), Ціхамірава В.(8 клас), Шышко К. (10 клас).

    Віншуем вучаніцу 8 класа Ціхаміраву Вераніку, якая заняла 2 месца ў катэгорыі 7-8 класы.