Тыдзень роднай мовы

21.02.2020

Тыдзень роднай мовы

У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ỳ ДУА «Падлескі вучэбна-педагагічны комплекс яслі- сад-сярэдняя школа» з 17.02.2020 па 22.02.2020 г. праводзяцца мерапрыемствы, прысвечанныя МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ - 21 ЛЮТАГА.

План  правядзення мерапрыемстваў падчас Тыдня роднай мовы:

    18.02 – турнір  знаўцаў беларускай мовы;

    19.02  – рэкламная прэзентацыя “Чытай са мной па-беларуску”;

              інтэрв’ю “Што значыць для мяне  родная мова?”

    20.02 – прадметны конкурс “Буслік – 2020";

    21.02 – агульнашкольная дыктоўка “Пішам па-беларуску” (навучэнцы ,           

               работнікі ўстановы адукацыі, настаўнікі);

    21.02 – турнір “Падарожжа па краіне роднай мовы” (5 – 11 класы);

    22.02 – літаратурная гасцёўня “Мова – дар народа” (6-11 класы).

Панядзелак 17.02.2020

Адкрыццё Тыдня роднай мовы “Магутнае слова, ты роднае слова”

Перад прысутнымі выступілі  настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік МА Яцэвіч Т.В. і бібліятэкар школы Уласавец М.М. Яны пазнаёмілі навучэнцаў  з планам правядзення мерапрыемстваў падчас Тыдня роднай мовы.

У ходзе мерапрыемства вучні  6- 11 класаў чыталі шчырыя радкі пра родную мову з вершаў беларускіх паэтаў: Я.Янішчыц, Н.Гілевіча, Л.Геніюш, Я.Сіпакова, П.Броўкі, М.Танка, У.Дубоўкі, А.Пысіна і іншых.

 Настаўнік Яцэвіч Т.В. паведаміла  гісторыю абвяшчэння Дня роднай мовы, закранула актуальныя пытанні пагрозы знікнення многіх тысяч  моў свету, заклікала берагчы матчыну мову, вывучаць яе і развіваць, каб потым перадаць гэты народны дар сваім нашчадкам.

    Бібліятэкар Уласваец М.М. прэзентавала выставу кніг аб роднай мове, а таксама тэматычную аб’яву-анонс аб Міжнародным дні роднай мовы.

   У фае школы на працягу Тыдня будзе працаваць імправізаваная “Скарбонка займальнай філалогіі”.

   Вынікі актыўнага і рэзультатыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах прагучаць у панядзелак 24.02.2020 на агульнашкольнай лінейцы.

Аўторак 18.02.2020

Алімпіяда па беларускай мове 5 – 7 клас

Прынялі ўдзел: Кейлер А., Янковіч А. – 5 клас; Уласвец Н., Лешчанка У – 6 клас; Барчук А, Савеня А.- 7 клас.

Дыплом 1 ступені – Лешчанка У. – 6 клас,

Дыплом 2 ступені  Шышкова Н- 8 клас.

Турнір знаўцаў беларускай мовы (5 – 11 класы)

Удзельнікі раздзяліліся на дзве каманды: “Слова” і “Сказ”. Яны прадставілі свае  каманды і вызначылі дэвіз. На працягу турніру членаў каманд чакалі нялёгкія выпрабаванні: пераклад слоў і тэкстаў з рускай мовы на беларускую, тлумачэнне  лексічнага  значэння  слоў, арфаграфічная работа, падбор сінонімаў да фразеалагізмаў.

Прыйшлося пабыць ў ролі перакладчыкаў і карэктараў, моваведаў і літаратараў.

Удзельнікі праявілі зладжанасць у працы, добрыя веды па розных раздзелах мовазнаўства і зацікаўленасць і жаданне пазнаваць таямніцы роднай мовы – нацыянальнага скарбу.

 

Серада 19.02.2020 

"Чытай са мной па-беларуску"

Трэці дзень быў прысвечаны творчай працы на роднай мове. Вучні 11 класа вырашылі ў форме інтэрв’ю правесці жывую размову з дарослымі аб іх стаўленні да роднай мовы, аб шляхах захавання і развіцця гэтага народнага дару.

   Напярэдадні будучыя “карэспандэнты” разам з настаўніцай беларускай мовы Яцэвіч Т.В. падрыхтвавлі пытанні для дыялогу.

Надзвычай цікава і змястоўна прайшлі інтэрв’ю з тэхработнікам школы Ярмалінскай Т.М., з маладым настаўнікам хіміі і біялогіі Анікінай К.А., з ветэранам педагагічнай працы Кляймовіч М.І.

 

   Удзельнікі інтэрв’ю шчыра выказвалі свае думкі аб роднай мове, чыталі на памяць радкі з беларускамоўных твораў, з удзячнасцю ўспаміналі сваіх настаўнікаў па беларускай мове, выказалі пажаданні ў далейшай заканадаўчай падтрымцы дзяржаўнага статусу  роднай мовы.

Бібліятэкар Уласавец М.М. падрыхтавала для навучэнцаў 3-5 класаў  рэкламную прэзентацыю новых кніг на беларускай мове  "Чытай са мной па-беларуску". Марыя Мікалаеўна старалася абудзіць у дзяцей жаданне больш актыўна наведваць бібліятэку і зацівавіць дзяцей кнігамі на роднай мове. З падрыхтаваных 17 кніг, 10 кніг зацікавілі дзяцей.

 

Чацвер 20.02.2020

Конкурс "Буслік 2020"

Тыдзень  роднай мовы працягваецца. 20 лютага 2020 года 23 навучэнцы установы адукацыі прынялі ўдзел у прадметным конкурсе "Буслік -  2020". 

Пятніца 21.02.2020

21 лютага - Дзень роднай мовы

Навучэнцы 3 - 11 класаў, настаўнікі, тэхнічныя работнікі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у агульнашкольнай дыктоўцы "Пішам  па-беларуску", з мэтай праяўлення грамадзянскасці, патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай годнасці, любові да роднай мовы, адказнасці за яе лёс.

У Міжнародны дзень  роднай мовы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яцэвіч Т.В. і бібліятэкар Уласавец М.М. запрасілі навучэнцаў 3 - 11 класаў прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальным "Падарожжы па краіне Роднай мовы".

Удзельнікаў дзвюх каманд "Каласочкі" і "Васілёчкі" чакалі імправізаваныя прыпынкі: "Перакладчыкі", "Словаведы", "Крылатая паштоўка", "Квест-азбука" і інш.

Балельшчыкі таксама адгадвалі загадкі, шарады, адказвалі на пытанні літаратурнай крыжаванкі.

Пераможцамі стала каменда "Васілёчкі".

Субота 22.02.2020

"Літаратурная гасцёўня"

"Літаратурная гасцёўня" з добразычлівасцю расчыніла свае дзверы для навучэнцаў у суботу ў бібліятэцы. Навучэнцы чыталі вершы на роднай мовебеларускіх класікаў, а таксама іншых паэтаў-беларусаў.

Пашырылі свае веды аб роднай мове, яе вытоках і не толькі. З цікавасцю даведаліся навучэнцы аб значэнні і паходжанні сваіх імён.