21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

У нашым дзіцячым садку з выхаванцамі сярэдніх і старэйшых груп прайшло мерапрыемства пад назвай “Моўныя скарбы роднага краю”.

У малодшай групе перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам; у старшай групе беларуская мова ўжывалася  ў розных гульнях (рухомыя гульні,  гульні-драматызацыі, гульні-дыялогі, гульні-разважанкі, гульні-падказкі і г.д.). Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу дня. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Важна адзначыць значную ролю школьных бібліятэк у складаным працэсе папулярызацыі і прапагандзе кніжнай спадчыны Беларусі, гісторыі беларускай мовы і кнігадрукавання.

Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы.