Літаратурны урок "Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці"

03.02.2016
У рамках Года культуры да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна для вучняў 8-11 класаў прайшоў літаратурны мультымедыйны ўрок "Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці".

 

Памяці Івана Пятровіча Шамякіна

Не, класікі не паміраюць –
Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць
Не паспяваюць,
За іх дапісвае народ.
Бо знітаваныя з народам
Яны прайшлі свае жыцце,
Адправіўшы ўсе нягоды
У дальні кут у небыццё.
Каб не было ні ў чым падману,
Каб дух бунтарскі не згасаў,
Старонкі полымных раманаў
Сам Бог на вуха дыктаваў.
Яны пакутвалі начамі,
Каб менш пакут было зямлі,
Яны нястомна і адчайна
Да вечнай ісціны ішлі,Каб тую ісціну адкрыта
Сваім нашчадкам перадаць.
З нябесным злучаны блакітам
Над вечнаю зямлей крыляць!
                                                   (Валянцін Лукша)