Ой Калядачкі, Калядкі!

14.01.2017

Фальклорнае свята "Ой, Калядачкі, Калядкі!"

Трэба ведаць - сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося...

     Зацікаўленасць гісторыяй роднага краю, абрадамі і звычаямі беларускага народа, любоў і павагу да сваёй мовы і традыцый патрэбна выхоўваць з маленства.

У імправізаваную беларускую хатку гасцінна запрасілі гаспадыні - настаўнікі пачатковых класаў Кляймовіч М.І. і Царук А.І.

     

   Тут у займальнай форме дзеці пазнаёміліся з сімваламі і атрыбутамі свята, гісторыяй яго святкавання, праглядзелі відэафільм "Беларускія абрады.Каляды."

Затым адбылося калядаванне, прасякнутае народным гумарам і забавамі.


   

Бібліятэкар установы адукацыі Уласавец М.М.  правяла для удзельнікаў свята - Калядныя варожбы. 

  

Напрыканцы свята адбылося частаванне куццёй, блінамі, аладкамі, скваркамі і мёдам.