Гульня-падарожжа "Сцяжынкамі роднага краю"

28.01.2017

Радзіма наша-Беларусь,

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край!

 

    Да ўдзельнікаў свята завіталі Купалінка, Лесавічок і Бярозка. Яны  і былі суправаджальнікамі ўсяго падарожжа.

    Падарожнікі апынуліся на наступных прыпынках: "Гістарычны", "Скарбонка мудрасці", "Паэтычны напеў", "Мы твае сябры, прырода", "Гульнявы", "Прыпынак цікаўных".

    Навучэнцы нашай установы адукацыі шмат падарожнічаюць па роднай краіне - вывучаюць яе. Дзякуючы "кветачцы-семікветцы" сёння нагадалі тыя мясціны, дзе пабывалі з экскурсіямі .

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі частаваліся смачнымі  дранікамі і гулялі ў народныя гульні.