Мовы сваёй не цурайся

24.02.2017

Мовы сваёй не цурайся

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.

        Пад такім дэвізам з 21 па 25 лютага  ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Мовы сваёй не цурайся”.
Распачаўся ён інфармацыйнай гадзінай, прысвечанай роднай мове. Затым на працягу тыдня вучні ўдзельнічалі ў пазакласным мерапрыемстве з элементамі гульні “Мовы сваёй не цурайся”, змаглі паказаць свае веды ў “Алімпійскай” гульні па беларускай мове. 

Усе пройдзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, бо мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

24 лютага пазакласнае мерапрыемства  “Мовы сваёй не цурайся”

       

  25.02.2017 года адбыўся конкурс вершаў "Я Случчынай сваёю ганаруся"

 

    У час конкурсу гучалі вуршы В.Віткі, М.Танка, А.Васілевіч, М. Багдановіча,П.Місько, а таксама верш, складзены вучнямі 3 класа.

Не зводзіліся ва ўсе вякі

На Случчыне паэты.

Вянкі іх песень - ручнікі,

Сурвэты - іх санэты.

   

   У час мерапрыемства гучалі вершы: "Журавель і Чапля", "Куды едзеш, хлопчыка?", "Доктар Нос", казкі: "Дударык", "Вавёрчына гора" былі з задавальненнем праінсцэніраваны навучэнцамі.