Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

29.04.2017

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” 

    29.04.2017 года  ў раённым этапе конкурсу  прынялі ўдзел навучэнцы 4 класа: Барчук Аліна (з вершам Ніла Гілевіча "Мара Скарыны"), Ціхамірава Вераніка (з вершам Генадзя Бураўкіна "Скарына"), Бойка Мікіта (з вершам Уладзіміра Караткевіча "Скарына пакідае Радзіму"). Навучэнка 8 класа Шахно Ганна падрыхтавала верш Янкі Сіпакова "Кантрабанда".

     Дыпломам першай ступені раённага этапа  рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" ва ўзроставай катэгорыі "пачатковыя класы"  узнагароджаны Бойка Мікіта, дыпломам трэцяй ступені - Ціхамірава Вераніка.


   Дыпломам трэцяй ступені раённага этапа  рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы  узнагароджана Шахно Ганна.