Зямля пад белымі крыламі

14.06.2018

Сегодня на оздоровительной площадке "Лесовичок"

Экскурсія ў школьны музей

ДУА "Ленінскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа"

        Вёска Ленiна (былое мястэчка Раманава) – аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Да 1921 году вёска насіла назву Раманава. Спачатку Раманава належала слуцкім князям, а пазней перайшло да князёў Радзівілаў. Згадваецца ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1499 г. у ліку найбольш буйных населеных пунктаў Слуцкага княства, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай - мястэчка Слуцкага павета. У 1718 годзе Раманава ад князя і караля Аўгуста Моцнага атрымлівае прывілей на правядзенне штогадовых кірмашоў. У ліпені 1812 года каля мястэчка адбыўся бой, у якім рускія войскі затрымалі наступленне французаў. 

Наведалі гістарычныя месцы аграгарадка Леніна

   Цікавы археалагічны помнік знаходзіцца на паўночным ускрайку вёскі Раманава (Леніна)  непадалёку ад левага берага р. Морач. Гэты понік сярод мясцовага насельніцтва мае назву “Замак” і ўяўляе сабой гарадзішча, Невялікая колькасць археалагічных матэрыялаў, знойдзеных у час раскопак, даюць магчымасць зрабіць некаторыя высновы. Параўнаўчы аналіз знаходак паказвае, што паселішча належала насельніцтву культуры штрыхаванай керамікі. Найбольш інтэнсіўнае жыццё тут адзначалася ў першых вяках нашай эры. 

           Сёння вучні даведаліся шмат новага і цікавага аб гісторыі суседняй школы і вёскі.

поделиться в: