Інтэлектуальна-пазнавальнае мерапрыемства "Турнір знаўцаў беларускай мовы"

22.02.2019

22 лютага 2019 года навучэнцы ўстановы адукацыі V - Х класаў  разам з класнымі кіраўнікамі  сабраліся на інтэлектуальна-пазнавальнае мерапрыемства "Турнір знаўцаў  беларускай мовы", прысвечанае Міжнароднаму  дню роднай мовы.

Настаўнік беларускай мовы Яцэвіч Т.В. сустрэла ўдзельнікаў турніру гасцінна, са шчырымі пажаданнямі поспеху ў плённай працы назання роднай мовы.

На дошчы прысутныя прачыталі тэму і форму мерапрыемства. Усіх зацікавіла арыгінальнае афармленне кластара "Родная мова",  багацце падабраных выказванняў беларускіх паэтаў пра родную мову: Н.Гілевіча, Я.Янішчыц, М.Чарняўскага, М.Танка, П.Панчанкі і інш.

 Яцэвіч Т.В. для правядзення І тура ў форме "Свая гульня"  выкарыстала прэзентацыю пра беларускі правапіс.

У пачатку  турніру каманды "Сказ" і "Слова" гучна прадставілі назвы і дэвізы, выбралі капітанаў.

Было выбрана журы Абялец Ю.М. і Рукіна  М.А.

У турніры былі задзейнічаны і балельшчыкі дзвюх каманд. Іх правільныя адказы на загадкі-жарты, пазнанне міфалагічных істот, тлумачэнне неалагізмаў, прамаўленне скарагаворак прынеслі дапаўняльныя балы камандам "Слова" і "Сказ".

У час  турніру многія  ўдзельнікі змаглі выявіць добрыя веды ў разуменні адпаведнікаў фразеалагічных выразаў у беларускай і рускай мовах, у падборы  правільнага варыянту беларускіх прыказак і прымавак. Некаторыя цяжкасці  выклікалі заданні на вызначэнне лексічнага значэння ўстарэлых слоў і пераклад слоў з рускй мовы на беларускую.

Час  прайшоў непрыкметна. Капітаны каманд на рэфлексійным этапе падкрэслілі, што такія турніры вельмі цікавыя, займальныя, даюць стымул для пазнання і вывучэння беларускай мовы, адкрываюць магчымасці творчых здольнасцей, умацоўваюць камандны дух.