Дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”
14.01.2023Сёння у нашай школе віртуальная экскурсія "Традыцыі беларускага народа". Навучэнцы пашыралі свой кругагляд ў традыцыях і гісторыі Беларусі. Вучні паведамілі, што беларусы маюць генеалагічнае дрэва крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. У Беларусі маюцца свае этнасы: на Пінскіх балотах жывуць пінчукі, а на Палессі - палешукі. Навучэнцы пазнаёмілі са сваімі дакладамі пра беларускія традыцыі слухачоў. Яны ў ілюстрацыях паказалі святы "Івана Купала", "Гуканне вясны", "Дзяды", "Каляды", "Дажынкі", "Сябрыны" і "Талакі".
Потым навучэнцы пачыталі сродкі масавай інфармацыі "Піянерская праўда"(1983г.) і "Известия"(1976г.). Было цікава параўноўваць навіны таго часу і развіццё СМІ у сучасным свеце.
Рэфлексія была ў відзе складання мазайкі "Рэспубліка Беларусь і яе славутасці". Вучні добра арыентаваліся ў карце Беларусі, хутка пазнавалі знаходжання гарадоў, культурных помнікаў, беларускіх меж з суседзямі, рэк і азёр.
14.01.2023 года у ДУА “Падлеская сярэдняя школа” было праведзена пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства для 1-5 класаў.
Навучэнцы гдядзелі прэзентацыю і разважалі на тэму “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”.
У час мерапрыемства дзеці чыталі вершы аб Радзіме, гаварылі аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб правах і абавязках грамадзян.
Кожны ўдзельнікі мерапрыемства выказваў свае думкі, чым ён ганарыцца ў нашай роднай краіне: багаццем прыроды, гераічным мінулым, мужнымі спартсменамі, мірным небам над галавой, цікавай гісторыяй нашага народа, традыцыямі і святамі, незалежнасцю.
Колькі сэнсу ў адным слове - Радзіма... Колькі пачуццяў выклікана ўсяго адной краінай - Беларусь