Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2024/2025 навучальны год
Мэта: стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае раскрыццю індывідуальных асаблівасцей асобы навучэнцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
Задачы:
- стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз удасканаленне сістэмы выяўлення і падтрымкі высокаматываваных і адораных навучэнцаў;
- удасканальваць выхаваўчую прастору школы праз падрыхтоўку вучняў да самастойнага жыцця і прафесійнага самавызначэння;
- фарміраваць у навучэнцаў асноўныя каштоўнасці, ідэі, перакананні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю праз сацыяльна значную дзейнасць на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;
- садзейнічаць удасканаленню ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі;
- садзейнічаць развіццю і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, прадметна-развіваючага асяроддзя, актывізацыя работы па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.